Як расіянін нелегальна вёз беларуску ва Украіну (фота)

Беларускія памежнікі затрымалі кіроўцу аўтамабіля "Hyundai" і яго пасажырку. Высветлілася, што жыхарка Гомельскай вобласці схавалася паміж пярэднімі і заднімі сядзеннямі і, такім чынам, спадзявалася нелегальна патрапіць ва Украіну. Кіроўца, 31-гадовы грамадзянін Расіі, верагодна, ведаў, што ў яе няма дакументаў.

Затрыманая дзяўчына патлумачыла, што пасля канфлікту з бацькамі вырашыла з'ехаць да знаёмых ва Украіну. Свой пашпарт яна здала на абмен, новы атрымаць не паспела, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Фота — gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі