Як расійскі міністр спорту спрабаваў гаварыць з прэсай па-англійску (відэа)

Расійскі міністр спорту Віталь Мутко ў чарговы раз стаў зоркай YouTube. Сёння журналісты злавілі яго на ўваходзе ў штаб-кватэру FIFA ў Швейцарыі. Пытанні яны задавалі на англійскай мове, Мутко з моцным акцэнтам спрабаваў адказваць па-англійску, часам ужываючы і рускія словы. У некаторых выпадках ён не разумеў пытанняў і прасіў задаваць іх па-руску. Але прадстаўнікі СМІ, верагодна, яго не разумелі, працягвалі гаварыць на англійскай мове. У выніку атрымалася забаўнае відэа.

"Тумороу будет евро асасейшн мэжит евро рекомендейшн национал сейшн мейби из ситуэйшн", ― адказаў міністр на адно з пытанняў журналістаў. 

Мутко не першы раз трапляе ў такія кур'ёзныя сітуацыі. Пяць гадоў таму ў Цюрыху ён прадстаўляў расійскую заяўку на футбольны чэмпіянат свету 2018 года. Ён з моцным акцэнтам чытаў па паперцы англамоўны тэкст (гл. другое відэа).

Прэм'ер Мясніковіч паказаў веды англійскай: "Хаў а ю, дзеці?" (відэа)

Фота: smotrisport.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі