Як секс уплывае на палітычную актыўнасць беларусаў

Давайце пагутарым з вамі пра сексуальнасць беларусаў. Наколькі мы сексуальная нацыя? У савецкія часы была вельмі папулярная фраза, што ў Савецкім Саюзе «сексу няма». Цяпер мы незалежная краіна – штосьці з тых часоў змянілася ці дагэтуль можна казаць, што ў нас сексу няма?

Вераніка Гурская: Беларусь знаходзіцца ў сярэдняй шыраце, таму, як правіла, сексуальнасць беларусаў (лібіда) сярэдняя. Самая сексуальная нацыя – гэта негроідная, потым ідзе таксама больш сексуальная – паўднёвая раса і самыя халодныя – прадстаўнікі паўночных народаў.

У савецкі час секс у Беларусі, натуральна, быў, проста пра яго не казалі, не пісалі з-за накладзеных забарон і выхавання. У савецкі час ідэяй існавання была праца, а ўсё астатняе, у тым ліку і секс, замінаў працы. Таму сексу ў Беларусі і «не было», пра яго не казалі.

А гістарычна беларусы – сексуальная нацыя? Неяк выяўлялася наша сексуальнасць у іншыя часы?

Так, напрыклад, у Беларусі было знойдзена вельмі шмат фалічных ідалаў з часоў паганства. Самым сексуальным святам з'яўлялася Купалле. Цяпер на Купалле паляць вогнішчы, людзі вяселяцца, пускаюць вянкі, а ў старажытныя часы гэта свята часта заканчвалася сексуальнымі оргіямі.

Шмат схаваны сексуальнага падтэксту ў беларускіх абрадах і ў арнаменце. Адзін з беларускіх абрадаў, дзе ёсць схаваны сексуальны падтэкст – гэта калі бярэцца замок і ўстаўляецца ключ, замок зачыняецца. Гэта знак жаночага і мужчынскага пачатку. У арнаментах на беларускіх ручніках – вельмі шмат схаванага падтэксту…

Кожнае пакаленне беларусаў становіцца больш сексуальным, больш разняволеным

Так калі – цяпер ці ў старажытныя часы беларусы былі больш сексуальнымі?

Пры фізіялагічным адборы больш сексуальныя маюць перавагу ў працягу роду перад меней сексуальнымі. Таму цягам стагоддзяў чалавецтва станавілася ўсё больш сексуальным, чым яго продкі. Такім чынам, кожнае пакаленне беларусаў становіцца больш сексуальным, больш разняволеным. Асабліва, калі стала меней забарон і больш адкрытай інфармацыі на тэму сексу.

А што да сексуальнага выхавання, яно цяпер у нас ёсць на афіцыйным узроўні? Ці ўсё ж больш яго атрымліваюць сярод аднагодак?

Маладое пакаленне больш, напэўна, атрымлівае сярод аднагодак. Наколькі я ведаю, цяпер у школах пачалася сексуальная адукацыя, не ведаю, наколькі яна прасоўваецца, але пытанні сексу ў нас больш закрытыя. Гэта значыць, тэма сексу і па сённяшні дзень у нас засталася закрытай.

Так, вельмі шмат усяго паказваецца па тэлевізары, паднімаюцца пытанні сексу, але ўсё адно гэта тэма больш закрытая, чым у іншых краінах. Гэта значыць водгаласы Савецкага Саюзу застаюцца дагэтуль. Хутчэй, на гэта накладвае адбітак дзяржава, чым грамадства. У нас гэта ўсё адно не прынята.

А што наогул такое сексуальнасць? Што значыць "сексуальны чалавек"? Гэта нейкія ўнутраныя якасці альбо гэта вызначаныя вонкавыя параметры (колер вачэй, форма цела…)?

Сексуальнасць – гэта комплекс усяго. І знешнія параметры, і тыпы нервовай сістэмы... На сексуальнасць таксама накладвае адбітак эканамічнае развіццё краіны. Там, дзе больш развітая эканоміка, больш займаюцца сексам таму што народ больш разняволены і менш думае пра праблемы і пра тое, дзе ўзяць грошы. А ў нас пытанне сексуальнасці больш адыходзіць на 2-і план.

А галоўным чынам, паводле даследаванняў, у сярэднім беларусы займаюцца сексам 2-4 разы на тыдзень.

А па ўзростах ёсць лічбы? Калі людзі пачынаюць сексуальнае жыццё, і  ці на многа знізіўся гэты ўзрост за апошні час?

У Беларусі падлеткі пачынаюць палавое жыццё ўсё раней. З-за гэтага цяпер у Беларусі шмат праблем, звязаных з нараджэннем дзяцей…

Рана – гэта, прыкладна, які ўзрост?

Ёсць звесткі, што гэта 12-14 гадоў. Гэта значыць вельмі рана. У гінекалогіі ляжыць вельмі шмат маладых дзяўчынак 12-14 гадоў, і ў іх ужо куча розных венерычных захворванняў.

Можа, гэта ўсё ж выключэнне, а не правіла?

Можа быць гэта і выключэнне, але гэтых выключэнняў стала значна больш, чым іх было гадоў 10-20 таму.

Што да даследаванняў на тэму сексуальнасці, то вельмі складана рабіць такія выбаркі. Таму што секс – гэта інтым, які прадугледжвае адностіны паміж 2-мя ці групай людзей. Лезці ў чужую спальню з выбаркамі вельмі цяжка, таму што ўсё адбываецца за зачыненымі дзвярамі. Калі і робіцца нейкая выбарка, то яна галоўным чынам робіцца для нейкіх сваіх даследаванняў – абароны дыплома і г.д. Ёсць выбаркі, якія робяць на сябрах, на блізкіх… Звычайна на такую інтымную тэму ніхто не хоча размаўляць, у сілу сарамлівасці, вызначанага выхавання… Вельмі мала знойдзецца людзей, якія будуць распавядаць пра асабістае жыццё.

Хто больш сексуальны – брунеткі ці бландзінкі? Я неяк сустракалася з такой інфармацыяй, што насамрэч брунеткі больш сексуальныя, а мужчыны наадварот больш любяць бландзінак, таму што баяцца жаночай сексуальнасці...

Насамрэч, гэта так, гэта навукова правераныя працы – у прыродных бландзінак менш гармонаў, чым у брунетак. Самымі сексуальнымі па гармонах лічацца рудыя. Потым ідуць брунеткі, а потым бландзінкі.

Ці залежыць ад сексуальнасці палітычная актыўнасць беларусаў?

Так, гэта звязана. Я паўтару, што беларусы – умераная сексуальна нацыя. Нервовая сістэма беларусаў больш устойлівая і меней выбухная, гэта значыць у нас больш спакойны тып характару. І гэта праяўляецца ва ўсім.

Наколькі ў нас магчымыя розныя праявы сексуальнасці? Секс ужо ў Беларусі з'явіўся, але наколькі ён можа быць разнастайным? Ці гэта ўсё традыцыйна, секс – гэта толькі паміж мужчынам і жанчынай, ды і то, толькі пасля таго, як яны ўжо пажаніліся?

Наогул, секс тычыцца дваіх, траіх чалавек або групы людзей, якія ім займаюцца. Гэта не пытанне ўсёй нацыі. Казаць пра тое, што ў кагосьці адбываецца ў пасцелі – вельмі цяжка. Але наогул, у Беларусі ёсць усе выгляды сексу, як і ўсюды. Нічым Беларусь ад іншых краін не адрозніваецца. Ёсць усё – і групавы секс, і аднаполы, усё ёсць – як і ў іншых краінах. Толькі пра гэта менш гаворыцца, і робіцца выгляд, што гэтага ў Беларусі няма.

Напэўна, цяпер беларусы ўсё ж болей занятыя праблемамі, як утрымліваць сям'ю, як выжыць… Тэма сексу пакуль сыходзіць на другі план – у беларусаў больш праблем жыццёвых чым сексуальных. Усё, па вялікім рахунку, засталося на тым узроўні, на якім у прынцыпе і было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі