Як у Бярозаўцы развітваліся з палітвязнем Вітольдам Ашуркам
26 траўня ў Бярозаўцы ў Лідскім раёне развітваліся з палітвязнем Вітольдам Ашуркам. Ён памёр у шклоўскай калоніі 21 траўня пры дагэтуль нявысветленых абставінах. У 50 гадоў. У пачатку 2021 года апазіцыянера асудзілі на 5 гадоў зняволення.
Пасля развітання ў будынку Дома быту і адпявання ў мясцовым касцёле, Ашурка пахаваюць на гарадскіх могілках.
Як паведамляе "Новы час", у жалобнай працэсіі было каля 200 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.