Як у Гродне рыхтуюцца да Дня Волі (фота)
У Каложскім парку Гродна 23 сакавіка пройдзе вялікі канцэрт, прысвечаны 101-м угодкам абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён дазволены мясцовымі ўладамі і пачнецца а 13-й гадзіне. А пакуль у парку збіраюцца людзі. Тэрыторыю ўжо праверылі сапёры. Неўзабаве міліцыя пачне прапускаць людзей да сцэны.
У Каложскай старажытнай царкве праходзіць набажэнства за Беларусь.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё