Як у новым годзе будзе вырашацца канфлікт Масквы і Мінска?
Перамовы паміж Масквой і Мінскам наконт кампенсацыі падатковага манеўра перайшлі са сферы фінансавай у сферу палітычную – наўзамен Расія хоча ад Беларусі “паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы”. І хоць глыбіня гэтай інтэграцыі была прапісаная ў адпаведнай дамове па стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, сёння гэтае “паглыбленне” ўспрымаецца як пагроза суверэнітэту нашай краіны.
Ці сапраўды ў падштурхоўванні Беларусі да паглыблення інтэграцыі з Расіяй ёсць пагроза нашай незалежнасці? Чаму на афіцыйным узроўні так мала інфармацыі пра вынік пераднавагодніх перамоваў кіраўнікоў Беларусі і Расіі? Чым можа скончыцца цяперашні канфлікт Масквы і Мінска?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман і кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.