Як выглядае старажытная Пальміра пасля вызвалення ад тэрарыстаў (фота)
З'явіліся першыя фотарэпартажы з гістарычнай часткі старажытнага горада Пальміра, які днямі вызвалілі ад тэрарыстаў з "Ісламскай дзяржавы" сірыйскія войскі. Ён быў пад акупацыяй амаль год. За гэты час баевікі нанеслі значныя страты гораду (іх яшчэ падлічаць спецыялісты), які ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Найперш узрываліся, знішчаліся культавыя пабудовы і помнікі, моцна пацярпеў музей. Фота зробленае карэспандэнтамі ТАСС і AFP.