Як выглядае табло мінскага аэрапорта ў туманны дзень
Моцны туман ужо другі дзень пануе ў Мінску. Прычым настолькі моцны, што бачнасць не перавышае 40-100 метраў. Вядома, што пры такіх умовах надвор’я самалётам прызямляцца небяспечна, што і выклікае вялікія затрымкі рэйсаў.
А вось так выглядала табло мінскага аэрапорта сёння апоўдні.
Как-то так. pic.twitter.com/Bl7hoPBwMP
— Dmitry Molokovich (@dima_molokovich) 9 ноября 2018 г.
Затрымкі вылетаў складаюць мінімум гадзіну. Прылятаюць самалёты таксама са значным спазненнем — пілоты і дыспетчары чакаюць, пакуль туман крыху рассеецца. А часам адкладаюць вылет у Мінск — на некаторых рэйсах на 5-6 гадзін.
Рэч яшчэ і ў тым, што нават калі туман рассеецца, наступныя рэйсы давядзецца пераносіць. Бо самалёты, якія мусяць выконваць наступныя палёты, проста не здолеюць скончыць папярэднія рэйсы своечасова. Відавочна, што гэта выклікае праблемы ў пасажыраў, якія ляцяць з перасадкамі.