Як выглядае закінутая будоўля за $3,5 мільёны ля цэнтра Мінска
Гэтая будоўля знаходзіцца на сталічнай вуліцы Валгаградскай, непадалёк ад галоўнага праспекта краіны. Даволі ціхае і ўтульнае месца па суседстве з прыватным сектарам. Цана квадратнага метра была сярэдняя, таму фірма-забудоўшчык “Валынь” без праблем знаходзіла кліентаў.
Людзі “па спрошчанай схеме” аддалі забудоўшчыку больш за 3,5 мільёны долараў. Але праз чатыры гады дом ім збудавалі толькі на 7%.
Будпляцоўка выглядае занядбанай: недаўзведзеныя сцены, паржавелыя арматурыны, горкі са смеццем і ні душы…
Сёлета 13 красавіка падманутыя дольшчыкі дамагліся распачынання крымінальнай справы па артыкуле “Раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” (артыкул 210 частка 4 Крымінальнага кодэкса).
“Пацярпелі блізу 100 чалавек. Грамадзяне перадалі службовым асобам ТАА “Валынь” больш за 35 мільярдаў рублёў. Але на пачатковым этапе толькі блізу 28 мільярдаў трапілі на разліковыя рахункі”, — распавядае падрабязнасці крымінальнай справы Ілля Валозін, намеснік начальніка следчага ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску.
Будаўніку падсунулі не тую дамову, і ён “пазычыў” начальніку 16 000 долараў
Грамадзяне перадалі ТАА “Валынь” больш за 35 мільярдаў. Але на пачатковым этапе толькі 28 трапілі на рахункі.
Шэсць мільярдаў, што на рахункі не трапілі, функцыянеры “Валыні” трацілі як хацелі. У тым ліку таму, як лічыць следства, будоўлю не маглі працягваць. Яшчэ больш за два мільярды рублёў былі незаконна пазычаныя іншаму прадпрыемству. Па гэтым факце СК распачаў яшчэ адну справу — “Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі”.
Следства працягваецца.
“Ва ўзаемадзеянні з гарадскімі ўладамі робяцца захады, якія дазволілі б скончыць будаўніцтва, каб пацярпелым была кампенсаваная шкода”, — падсумоўвае Ілля Валозін.