Як захаваць стыпендыю, атрымаўшы “двойку”?
Калі падчас сесіі студэнт атрымлівае на іспыце незадавальняючую адзнаку, ён рызыкуе найперш не месцам у ВНУ. За яго яшчэ можна пазмагацца падчас пераздачы, бо студэнты маюць права пераздаваць “заваленыя” іспыты. Але – іронія лёсу – не падчас сесіі, а толькі пасля, у адмыслова вызначаны тэрмін. Вынас іспыту за межы сесіі аўтаматычна пазбаўляе студэнта стыпендыі – незалежна ад таго, якая адзнака з’явіцца ў яго залікоўцы.
Лёс стыпендыі апынаецца ў руках дэканата. Усё залежыць ад таго, наколькі фармальна ён падыйдзе да выканання “Палажэння аб курсавых іспытах і заліках”. Насамрэч, яно дазваляе дэканату паставіць пераздачу падчас сесіі. Але матывацыя павінна быць вельмі сур’ёзнай. Распавядае Васіль Булах, прарэктар па навучальнай рабоце Полацкага дзяржаўнага універсітэта:
Васіль Булах: “Атрымаў “двойку” чалавек. Пачынаеш высвятляць – а ў яго, прабачце, маці памерла ці бацька. А ён нічога не сказаў – прыйшоў на экзамен. Калі такія форс-мажорныя выпадкі здараюцца, ніхто не зможа папракнуць дэкана тым, што ён даў магчымасць гэтаму студэнту пераздаць экзамен падчас сесіі”.
Дэкан факультэта можа дазволiць студэнтам пераздачу ў перыяд экзаменацыйнай сесii толькі ў асобных выпадках, пры наяўнасцi паважаных прычын. Напрыклад, калі студэнт атрымаў незадавальняючую адзнаку праз неадэкватнае стаўленне выкладчыка.
Іван Сіротка: “Калі студэнт аргументуе сваю адзнаку тым, што да яго прадузятае стаўленне, і камісія высвятляе, што гэта сапраўды так, дык студэнт не вінаваты! І гэта ўлічваецца пры налічэнні стыпендыі”.
У выпадку, пра які толькі што распавядаў Іван Сіротка, начальнік вучэбнага аддзела Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дэкан мае права захаваць за ім стыпендыю нават тады, калі такая пераздача адбываецца пасля сесіі. Праўда, аргументацыя павінна быць вельмі важкай. Працягвае Васіль Булах:
Васіль Булах: “Што казаць, ёсць студэнты, якія угавораць выкладчыка: зараз я не падрыхтаваны. Пазначце, што я не з’явіўся на іспыт, а я тым часам даведку зраблю, каб дэкан не чапляўся... Мы з гэтым змагаемся”.
Пра тое, на што могуць разлічваць хворыя і хітрыя студэнты, распавядае вядучы метадыст дэканата факультэта журналістыкі БДУ Святлана Кавалёва:
Святлана Кавалёва: “Тэрмін сесіі павялічваецца на тую колькасць дзён, якая пазначана ў даведцы, і тады назначаецца стыпендыя. Гэта аб’ектыўныя прычыны”.
Стыпендыю тым больш важна захаваць таму, што 23 траўня парламент пакінуў беларускіх студэнтаў без ільготаў. У Міністэрстве адукацыі “Еўрапейскаму радыё” паведамілі пра тое, што разглядаецца магчымасць кампенсавання студэнцкіх ільготаў за кошт падвышэння стыпендыяў. У гэтым выпадку студэнт, які страціць стыпендыю, рызыкуе пазбавіцца і кампенсацыі за ільготы. Начальнік упраўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі Лідзія Субоцкая прапануе наступнае выйсце:
Лідзія Субоцкая: “Сістэма стыпендыйнага забеспячэння завязаная на поспехах у навучанні. Таму, калі льготы кампенсаваць праз сістэму стыпендыйнага навучання, гэта павінна быць пэўна акрэсленая сума, ніякім чынам не звязаная з поспехамі ў навучанні”.
У Мінадукацыі новага закону яшчэ не чыталі, таму тлумачэнні пакуль даюць неахвотна. “Еўрапейскае радыё” будзе сачыць за развіццём заканадаўчай базы. У гісторыі са скасаваннем студэнцкіх ільготаў кропка яшчэ не пастаўлена. Таму працяг у сённяшняга рэпартажа будзе.