Як зніклі словы пра "дастаткова сур'ёзную сітуацыю" ў Беларусі

Як зніклі словы пра "дастаткова сур'ёзную сітуацыю" ў Беларусі

12 чэрвеня прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў выказаўся наконт сітуацыі з COVID-19 у нашай краіне. Яго словы зафіксавалі журналісты розных СМІ.

"Беларусь усё яшчэ знаходзіцца ў стадыі лакальнай перадачы віруса, гэта дастаткова сур'ёзная сітуацыя, цытуе словы Бердыклычава sputnik.by (іх жа прыводзіць і TUT.by). —  І мы сапраўды бачым, па-першае, з аднаго боку, з надыходам лета, можа быць, назапасілася нейкая стомленасць ў людзей, людзі прывыклі і перастаюць ўсведамляць вось гэтую небяспеку, якая ўсё яшчэ існуе".

Па словах прадстаўніка СААЗ, гэта "вельмі хвалюючая тэндэнцыя", таму што, "нягледзячы на некаторую стабілізацыю і зніжэнне колькасці новых выпадкаў" вірус "нікуды не дзеўся".

Вельмі паказальна, што ў навіне БЕЛТА з цытаты Бердыклычава зніклі словы "гэта дастаткова сур'ёзная сітуацыя". Як вядома, у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі маюць іншае меркаванне. Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік напярэдадні заявіў, што "мы пачынаем спускацца з плато, на якім знаходзіліся ў апошні час".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі