Якабсон: Будаўніцтва метро на вул.Варанянскага трэба весці кругласутачна

У Мінгарвыканкаме прайшла аператыўная нарада, на якой выступіў памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон. Ён заявіў, што работы па будаўніцтве метро на ўчастку вуліцы Варанянскага павінны адбывацца ў кругласутачным рэжыме.

Чыноўнік лічыць, што пакуль тэмпы працы недапушчальна марудныя. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, закрыццё руху на гэтым участку стварыла пэўныя нязручнасці для жыхароў і гасцей сталіцы.

Нагадаем, што ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна рух на ўчастку вуліцы Варанянскага перакрылі з 1 красавіка прыкладна да канца траўня.

Фота — kontakt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі