Якое жыццё, такія і прэміі: пройдзе конкурс на лепшы твор, напісаны ў няволі

Прэмію імя Францішака Аляхновіча арганізуе беларускі ПЭН

Прэмію імя Францішака Аляхновіча арганізуе беларускі ПЭН / pixabay

Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча. Ёю ўзнагародзіць аўтара ці аўтарку лепшага твору, напісанага ў няволі.

Творы або спасылкі на іх можна дасылаць на адрас [email protected] з пазнакай "Прэмія Аляхновіча". Разглядаць будуць творы, якія былі цалкам ці часткова апублікаваныя з лістапада 2021 года па лістапад 2023 года. А вынікі падвядуць 15 лістапада.

Прэмію ўручаюць з 2013 года. Тэматыка і жанр твораў не абмежаваныя, яны могуць быць напісаныя як на беларускай, так і на рускай мовах. Нажаль, штогод у Беларусі знаходзіцца нямала лаўрэатаў гэтай прэміі. У розныя гады імі станавіліся Алесь Пушкін, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Андрэй Скурко, Андрэй Аляксандраў, Аляксандр Федута, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч. Паглядзець спіс можна тут.

Францішак Аляхновіч — беларускі пісьменнік, журналіст, драматург, палітычны дзеяч. Ён быў адзельнікам антынямецкага падполля падчас Другой Сусветнай вайны. У студзені 1927 года ён патрапіў у ізалятар мінскай турмы. Пісьменніку інкрымінавалі "шпіянаж на карысць буржуазнай Польшчы".

У следчай справе Аляхновіча захаваўся напісаны да Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта зварот, пад якім падпісаліся Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Алесь Гурло і інш., дзе пісьменнікі прасілі вызваліць Аляхновіча. Аднак ён атрымаў 10 гадоў катаргі на Салавецкіх астравах. Але у 1933 годзе яго змаглі абмяняць ля прыгранічный станцыі Коласава на арыштаванага ў Польшчы беларускага палітыка і філолага Браніслава Тарашкевіча. Кажуць, што сустрэўчыся на мастку, Аляхновіч і Тарашкевіч прыўзнялі капелюшы.

Пра вопыт Аляхновіча ў зняволенні можна прачытаць у яго кнізе "У кіпцюрах ГПУ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі