Януковіч у Кітаі схадзіў у музей, пакуль у Кіеве блакуюць яго Адміністрацыю
Прэзідэнт Украіны агледзеў экспазіцыю Музея тэракотавага войска імператара Цынь Шыхуандзі ў горадзе Сіань (правінцыя Шэньсі).
Як паведамляе liga.net, дырэктар музея правёў для Віктара Януковіча экскурсію па музеі. Прэзідэнт зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей. Украінскаму кіраўніку таксама ўручылі памятны падарунак — ілюстраванае выданне пра музей.
Нагадаем, у аўторак Вярхоўная Рада праваліла галасаванне па адстаўцы ўрада Мікалая Азарава. Пасля гэтага пратэстоўцы з Еўрамайдана заблакавалі будынак Адміністрацыі прэзідэнта.
Фота — president.gov.ua