Януковіч: Я лічу, што Крым павінен заставацца ў складзе Украіны

Падзеі ў Крыме ён назваў адэкватным адказам на падзеі ў Кіеве: "Крымчане не хочуць падначальвацца і не будуць падначальвацца нацыяналістам і бандэраўцам... Зразумелае памкненне да стварэння атрадаў самаабароны: яны хочуць абараніць свае дамы і свае сем'і".



"Я звяртаюся да крымчан з просьбай не дапусціць крывапраліцця... Я лічу, што Крым павінен заставацца ў складзе Украіны", — заявіў Віктар Януковіч.



Разам з тым ён заявіў, што ўсе ваенныя дзеянні ў Крыме лічыць недапушчальнымі: "Я не збіраюся звяртацца па вайсковую падтрымку".



Вярнуцца ва Украіну Януковіч збіраецца, калі будуць забяспечаныя ўмовы бяспекі яго асабіста і яго сям'і.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі