Янушкевіч: кожны павінен зрабіць свой выбар, які мусіць быць на карысць Беларусі
13 жніўня госць Еўрарадыё — выдавец Андрэй Янушкевіч.
За апошнія амаль тры дзясяткі гадоў цікавасць да беларускамоўнай літаратуры ў масавага чытача заўважна ўпала. Што становіцца відавочнай пагрозай не толькі для беларускай мовы, але і для самога беларускага грамадства. Яно губляе сувязь з культурнымі здабыткамі нацыі, з яе гістарычнай спадчынай. А такое становішча ўжо нясе небяспеку і самой беларускай дзяржаўнасці.
Пра тое, як вярнуць беларускамоўнай літаратуры цікавасць чытача, а чытачу, такім чынам, цікавасць да самой ідэі беларускасці, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Андрэем Янушкевічам.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.