Японія пашырыла санкцыі супраць беларускага рэжыму

Японія пашырыла санкцыі супраць беларускага рэжыму

Японія дадала ў свае санкцыйныя спісы 12 грамадзян Беларусі і 10 беларускіх арганізацый, паведамляе МЗС краіны. 

Пад абмежаванні трапілі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі, Наталля Качанава, Наталля Эйсмант, кіраўнікі МУС, СК і Генпракуратуры, дэпутат Алег Гайдукевіч. Таксама ў "чорны спіс" увайшлі бізнесмены Аляксей Алексін, Мікалай Варабей, Аляксандр Шатроў і Аляксандр Зайцаў.

У японскі санкцыйны спіс трапілі арганізацыі, добра вядомыя па еўрапейскіх санкцыях. Сярод іх Synesis Group, ЗАТ "Белтэхэкспарт", Sohra Group, Dana Holdings/Dana Astra, "Новая нафтавая кампанія", "Гродна Азот".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі