Японія ўвядзе санкцыі супраць беларускага банка
Японія ўвядзе санкцыі супраць аднаго беларускага і двух расійскіх банкаў. Прычына — расійская агрэсія супраць Украіны. Як паведамляе МЗС Японіі, пад санкцыі трапіць Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі (іншая назва — "Белінвестбанк"). Яго актывы "замарозяць", а здзяйсняць здзелкі і праводзіць плацяжы з ім можна будзе толькі з дазволу японскіх уладаў.
Санкцыі пачнуць дзейнічаць з 7 ліпеня.
Нядаўна "Белінвестбанк" трапіў пад санкцыі Еўрасаюза.
У сакавіку 2022-га Японія пашырыла санкцыі супраць уладаў Беларусі. У траўні Японія і ЕС разам асудзілі рэжым Аляксандра Лукашэнкі за садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.