Японская Канчыта Вурст стала зоркай інтэрнэту (відэа)
Барадатая школьніца з бантамі спявае цяжкі рок разам з юнымі дзяўчатамі.
У Японіі з’явілася свая Канчыта Вурст. Барадаты рэстлер з Аўстраліі Рычард Магеры, які выступае пад сцэнічным псеўданімам LadyBeard, з’яўляецца салістам джэй-поп-метал праекта LadyBaby.
Першы кліп гурта, дзе артыст з дзявочымі бантамі і з барадой спявае разам з японскімі дзяўчатамі, за два тыдні набраў 4,2 мільёна праглядаў.