Ярмошына назвала найбольш верагодную дату выбараў прэзідэнта

12 лістапада кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступіла ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі "Выбарчыя працэсы на прасторы СНД".

Па словах Ярмошынай, якія перадае БелаПАН, будучыя прэзідэнцкія выбары "ўжо выклікаюць пэўную цікавасць. Я выказала надзею, што выбары будуць падтрыманыя як выбарцамі нашай краіны, так і прызнаныя міжнароднай супольнасцю, а таксама будуць садзейнічаць і працаваць на карысць нашай дзяржавы".

Найбольш верагоднай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў Ярмошына назвала нядзелю 15 лістапада 2015 года.

Разам з тым яна паведаміла, што выбары будуць прызначаныя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Гэта адзіныя выбары ў Беларусі, якія прызначае не кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі