Ярмошына параіла апазіцыі, каго вылучаць у выбарчыя камісіі

Ярмошына параіла апазіцыі, каго вылучаць у выбарчыя камісіі

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што цалкам давярае выбарчым камісіям.

"Я веру нашым выбарчым камісіям і бачу, што туды трапляюць нашы лепшыя грамадзяне", — перадае БЕЛТА словы чыноўніцы. На думку Ярмошынай, самая галоўная гарантыя сумленных выбараў — сумленнасць выбарчай камісіі.
Яна дадала, што для працы ў выбаркамах выбіраюцца самыя прыдатныя кандыдаты — людзі, добра вядомыя ў грамадстве са станоўчага боку, на якіх абапіраюцца і ў працоўных калектывах, і ў грамадскай дзейнасці.

Згадала старшыня ЦВК і апазіцыю, якую пастаянна не ўключаюць ва ўчастковыя выбаркамы. Па яе словах, прычына ў тым, што апазіцыя вылучае не тых людзей: "Апазіцыі неабходна прыцягваць прыстойных, законапаслухмяных грамадзян, якія маюць добрую працоўную біяграфію, добрыя грамадскія сувязі, і тады ўсё будзе ў парадку".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі