Ярмошына расказала, калі з яе могуць зняць заходнія санкцыі
Яна была ўнесеная ў спісы неўязных у 2004 годзе, пасля рэферэндуму, які дазволіў Лукашэнку быць прэзідэнтам больш за два тэрміны.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына мяркуе, што яе выключаць са спісу неўязных у ЕС і ЗША пасля выхаду на пенсію. Пра гэта чыноўніца паведаміла падчас анлайн-канферэнцыі на партале tut.by. Ярмошына мяркуе, што заходнія санкцыі з яе здымуць тады, калі для яе гэта не будзе мець ніякага значэння.
Яна нагадала, што трапіла ў спісы неўязных у 2004 годзе пасля рэферэндуму, які дазволіў Аляксандру Лукашэнку быць прэзідэнтам больш за два тэрміны. Рэферэндум не быў прызнаны заходнімі краінамі.
Ярмошына нагадала, што некалі марыла пабываць у Парыжы.
Фота — bymedia.net