Ярмошына: субота — працоўны дзень, і гэта паспрыяе датэрміноваму галасаванню

Ярмошына: субота — працоўны дзень, і гэта паспрыяе датэрміноваму галасаванню

На парламенцкіх выбарах у Беларусі няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі. Пра гэтую заяву старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай паведамляе БЕЛТА.

Ярмошына спадзяецца на вялікую яўку на датэрміновым галасаванні. На яе думку, гэтаму паспрыяе тое, што на гэтым тыдні будзе толькі адзін выходны — нядзеля. "Субота — таксама працоўны дзень. Думаю, выбарцы скарыстаюцца магчымасцю, каб прагаласаваць датэрмінова і вызваліць адзіны выходны", — спрагназавала чыноўніца. Аднак ад прагнозаў па яўцы яна ўстрымалася.

На 110 акругах цяпер працягваюць удзельнічаць у выбарчай кампаніі 516 кандыдатаў у дэпутаты. 13 кандыдатаў былі знятыя выбаркамамі, 33 знялі свае кандыдатуры самі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі