Ярмошына: Я не разумею, навошта патрэбныя сацыяльныя сеткі

Ярмошына: Я не разумею, навошта патрэбныя сацыяльныя сеткі

14 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына дала разгорнутыя інтэрв'ю адразу некалькім дзяржаўным тэлеканалам. Расказала пра тое, хто сёлета ідзе ў парламент, што яна думае пра апазіцыянераў і чаму не можа зразумець, навошта існуюць сацсеткі. Публікуем найбольш яскравыя выказванні, якія прагучалі ў эфіры АНТ і канала "Беларусь 1".

"Я пагаджуся з місіяй ПАСЭ, што выбарчая кампанія, хоць у цэлым спакойная, яна малазаўважная".

"Міжнародныя назіральнікі прадставілі свае высновы. Яны ў прынцыпе адзначаюць добразычлівасць і адкрытасць беларускага боку. Яны адзначаюць, што зробленыя пэўныя крокі ў плане паляпшэння выбарчага працэсу. Тым не менш яны не задаволеныя. Яны лічаць незбалансаваным склад выбарчых камісій. У прынцыпе, такое нядрэннае, цалкам вытрыманае паведамленне".

"Выбары — гэта конкурс, дзе ты павінен паказаць сябе найлепшым. А конкурс ты выйграеш, калі будзеш добра сябе рэкламаваць".

"Хто і навошта ідзе на выбары? Ёсць частка людзей, якія хочуць змяніць палітычную сістэму. Як правіла, гэта прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый. Яны лічаць, што калі яны прыйдуць у парламент, то зменяць заканадаўства, ініцыююць змены ў Канстытуцыю... Ёсць частка людзей, сярод іх таксама бываюць апазіцыянеры, якія разглядаюць парламент як месца працаўладкавання. Чаму? Таму што ў гэтых людзей нічога няма, і пасада іх — партыйны функцыянер. Для моладзі гэта — хачу паспрабаваць. Гэта прыкольна. Вось яму цікава, хоча даведацца, што гэта такое. І асноўная частка — гэта моцныя гаспадары, гэта тыя, каго высунулі працоўныя калектывы і хто разглядае месца ў парламенце як чарговую кар'ерную прыступку".

"Ці хачу я бачыць у парламенце месца дыскусій, спрэчкі, апазіцыю? У прынцыпе, парламент для гэтага і створаны... У парламенце павінныя быць прадстаўленыя розныя палітычныя сілы. Яны павінныя дыскутаваць, яны павінныя выпрацоўваць нейкую канструктыўную пазіцыю на карысць грамадству".

Ярмошына: Я не разумею, навошта патрэбныя сацыяльныя сеткі

Ці выкарыстоўваюць кандыдаты ў дэпутаты сацыяльныя сеткі і інтэрнэт для агітацыі? Апазіцыйныя, па-мойму, вельмі выкарыстоўваюць. Але іншыя, магчыма, у меншай ступені. Давайце не будзем забываць, што тыя, хто ідзе ў дэпутаты, — гэта людзі за 40. Магчыма, нават за 50. Вось я, напрыклад, зусім не ўяўляю, навошта патрэбныя сацыяльныя сеткі. Я лічу, што з сябрамі трэба размаўляць, сустракацца асабіста альбо праз тэлефон. Я не разумею, як можа размаўляць праз перапіску. Як можна хваліцца фотаздымкамі перад незнаёмымі людзьмі. Для мяне гэта нешта бессэнсоўнае, надуманае і пантовае

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

"Апазіцыя, як звычайна, рыхтуецца да пройгрышу. А каб падрыхтавацца да пройгрышу, трэба зганьбіць рэпутацыю іншых. Яны гэтым пастаянна займаюцца”.

“Я не веру ва ўкіды бюлетэняў... У выбарчыя камісіі трапілі найлепшыя з найлепшых. Існуе грамадскі кантроль, скрыні апячатваюцца. Ну, я не ведаю, што яшчэ... Адбіткі пальцаў здымаць?"

"У мяне аптымістычны настрой. Гэта такі асцярожны аптымізм. Таму што я разумею, што выбары — гэта заўсёды працэс у пэўным плане непрадказальны. У тым плане, што розныя палітычныя сілы могуць выкарыстоўваць выбары для абвастрэння палітычнай сітуацыі”.

“Заклікі, якія гучаць нават цяпер, паказваюць, што ўдзельнікі падзей 2010 года нічому не навучыліся нават у турме. Яны зноў рыхтуюць акцыі непадпарадкавання. Гэта самая вялікая пагроза. З усім іншым мы справімся. Усё пад кантролем".

"З чым звязаны конкурс 5 чалавек на месца? Ды народ развіваецца, краіна развіваецца, дэмакратыя развіваецца. Я не бачу нічога дзіўнага".

"Ці выкарыстоўваюць кандыдаты ў дэпутаты сацыяльныя сеткі і інтэрнэт для агітацыі? Апазіцыйныя, па-мойму, вельмі выкарыстоўваюць. Але іншыя, магчыма, у меншай ступені. Давайце не будзем забываць, што тыя, хто ідзе ў дэпутаты, — гэта людзі за 40. Магчыма, нават за 50. Вось я, напрыклад, зусім не ўяўляю, навошта патрэбныя сацыяльныя сеткі. Я лічу, што з сябрамі трэба размаўляць, сустракацца асабіста альбо праз тэлефон. Я не разумею, як можа размаўляць праз перапіску. Як можна хваліцца фотаздымкамі перад незнаёмымі людзьмі. Для мяне гэта нешта бессэнсоўнае, надуманае і пантовае".

"Інтэрнэт-пляцоўкі мы не адсочваем. Уявіце, колькі іх, гэта ахапіць неахопнае. ЦВК карыстаецца толькі некалькімі інфармацыйнымі рэсурсамі. Самым буйнымі ў Рэспубліцы Беларусь. Калі мы там заўважаем нейкі непарадак, то мы рэагуем".

"Калі адзін кандыдат, нацыянальна арыентаваны, крычыць іншаму кандыдату, камуністычнаму, што ён камуняка, што ён ватнік, то як рэагаваць? З аднаго боку, гэта так, абраза. Але яна выказаная не ў друку, яна выказаная асабіста. Тут цяжка ажыццяўляць нейкія дзеянні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі