Яшчэ адзін банк уводзіць камісію для ўладальнікаў рахункаў у доларах і еўра

У беларускіх банках праз санкцыі назапасілася шмат замежнай валюты, ілюстрацыйнае фота

У беларускіх банках праз санкцыі назапасілася шмат замежнай валюты, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускі "Альфа Банк" уводзіць з 1 лютага штомесячную камісію за захоўванне долараў і еўра на рахунках фізічных асоб. Камісію будуць плаціць уладальнікі рахункаў ад 160 тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце. Калі на рахунку ляжыць меншая сума, камісію спаганяць не будуць.

Штомесячная плата "складзе 0,1% ад сумы сярэднядзённага астатку". Пазначаныя і межы плацяжу — ад мінімальных 500 да максімальных 3 тысяч беларускіх рублёў. Ацэньвацца будзе ўжо валютная рэшта за студзень.

У банку патлумачылі, што пайшлі на гэты крок праз санкцыі — "у беларускіх банках назапасілася шмат замежнай валюты", долары і еўра немагчыма выкарыстоўваць у ранейшых аб'ёмах. У Альфе таксама нагадалі, што такое рашэнне раней прынялі і ў шэрагу іншых банкаў краіны. Каб не плаціць камісію, можна альбо перавесці валюту ў каштоўныя паперы ў беларускіх рублях, альбо адразу ў беларускія рублі ці юані, прапануюць у банку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі