Яшчэ адзін Telegram-канал у Беларусі прызналі экстрэмісцкім

Яшчэ адзін Telegram-канал у Беларусі прызналі экстрэмісцкім

Кантэнт Telegram-канала "МЕНСКРАЗАМ!" у Беларусі прызналі экстрэмісцкім, паведамляе прэс-служба пракуратуры горада Мінска. У ім былі выяўлены заклікі да ўдзелу ў "несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў" і да "хуліганскіх дзеянняў", а таксама абразы, паведамленні, якія "распальваюць сацыяльную варажнечу" і г. д.

Сталічная пракуратура звярнулася ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі згаданага Telegram-канала экстрэмісцкімі матэрыяламі. І суд Цэнтральнага раёна сталіцы заяву пракурора ўхваліў. Копію рашэння адправілі ў Мінінфарм для ўключэння "МЕНСКРАЗАМ!" у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі