“Йо-Йо” пазіцыянуюць новы альбом, як антыдэпрэсант (Слухаць)

Мінскі ска-калектыў "Йо-Йо" прэзентуе на “Еўрарадыё” свой трэці альбом, які атрымаў назву "Респект Менделееву". На дыску 11 песень, якія вакаліст калектыву Віктар Гурын раіць слухаць для ўзняцця настрою. Ды адзначае, што назва альбома адлюстраваная толькі ў некалькіх песнях, астатнія ж кампазіцыі пра вечнае — пра каханне, але ўжо без згадак пра славутага хіміка.

“Нашаму бубначу, трамбаністу Косціку, амаль усім падабаецца песня “Не прощайся со мной”, — спрабуе адабраць лепшыя трэкі альбома франтмэн “Йо-Йо”. — Але мне яна ўвогуле не падабаецца. Таму я, напрыклад, раю паслухаць сцёбную песню пра Тайсана, а з мінорных трэкаў — “Творческий отпуск”.


Набыць новы альбом "Респект Менделееву", выхад якога музыкі анансавалі яшчэ год таму, можна будзе падчас канцэртнай прэзентацыі 13 студзеня ў клубе К3 .

Дарэчы, следам за альбомам “Йо-Йо” плануюць прэзентаваць сінгл “Пузо-сила”, які, па словах музыкаў, найбольш адпавядае стылю ска-панк. А таксама ўжо гатовае відэа з выступу гурта на афтэпаці фестывалю “Соседний мир, якое таксама хутка будзе апублікаванае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі