Юрыя Данькова абвінавачваюць па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса
Сярод іх — уцягванне ў занятак прастытуцыяй, выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.
Следчы камітэт па Мінску завяршыў папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе генеральнага дырэктара Dankoff Club.
Сярод артыкулаў, якія інкрымінуюцца Данькову — ухіленне ад выплаты падаткаў, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, саўдзел у фальсіфікацыі доказаў па грамадзянскай ці гаспадарчай справе, уцягванне ў занятак прастытуцыяй, выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару.
Абвінавачваны застаецца пад вартай. Ён і яго абаронцы прыступілі да азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы.
Нагадаем, уладальнік Dankoff Club Юры Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. У гэты дзень у клубе быў праведзены ператрус і іншыя следчыя дзеянні ў рамках крымінальнай справы, распачатай супраць мастацкага кіраўніка і адміністратара клуба.
Фота: www.minsk.nemiga.info.
На відэа: акалічнасці крымінальнай справы Данькова; як затрымлівалі Данькова.