З 1 траўня ў Беларусі павысіўся бюджэт пражытковага мінімуму

З пятніцы, 1 траўня, у Беларусі павысіўся бюджэт пражытковага мінімуму. Да 31 ліпеня ён будзе складаць 1 млн 474 тысячы 870 рублёў. Гэта на 3,3% ці на 46 тысяч 770 рублёў больш, чым было дагэтуль.

У сувязі з павышэннем бюджэту пражытковага мінімуму, з сённяшняга дня павялічацца мінімальныя сацыяльныя і працоўныя пенсіі, некаторыя дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, шэраг іншых сацыяльных выплат, інфармуе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На выплату пенсій будуць траціць дадатковыя Br 17 млрд штомесяц

Для працаздольнага насельніцтва БПМ вырасце да 1 627 600 рублёў, для пенсіянераў  — да 1 126 180, для студэнтаў — да 1 427 860, для дзяцей да 3-х гадоў — 946 610 рублёў, для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – 1 322 490, для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – 1 623 670 рублёў.

Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі