З БДУ звольнілі прафесарку, якая падтрымала звольненага "за палітыку" калегу

З БДУ звольнілі прафесарку, якая падтрымала звольненага "за палітыку" калегу

З Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта звольнілі прафесарку кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі Наталлю Абрашыну-Жадаеву. Пра гэта яна паведаміла ў Facebook: "Спачатку прыйшлі разліковыя грошы на картку... пасля гэтага патэлефанавалі з аддзела кадраў — звольнена і [трэба] тэрмінова забраць працоўную кніжку". Абрашына-Жадаева піша, што працавала ў БДУ 45 гадоў, у тым ліку на фізічным факультэце 40 гадоў.

У пачатку года Наталля Абрашына-Жадаева апублікавала відэа ў падтрымку звольненага дацэнта Максіма Шундалава. Мяркуецца, што за гэты ўчынак яе і звольнілі з БДУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі