З Беларусі дэпартавалі амаль 1500 замежнікаў

Сёлета ў нашай краіне ў адносінах больш за 1600 замежных грамадзян былі прынятыя рашэнні аб ануляванні дазволаў на сталае жыхарства. Яшчэ амаль 2500 замежнікам анулявалі дазволы на часовае пражыванне ў Беларусі. Прычынамі называюцца асуджэнне за здзейсненыя злачынствы, неаднаразовае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Дарэчы, беларускія праваахоўнікі адзначаюць, што ў бягучым годзе была зафіксаваная тэндэнцыя зніжэння зарэгістраваных злачынстваў, якія здзяйсняюць замежнікі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі