З Беларусі эвакуявалі актывістку з Віцебска Крысціну Мірсалімаву

Крысціна Мірсалімава

Крысціна Мірсалімава / t.me/stryzhak/

З Беларусі эвакуявалі актывістку з Віцебска Крысціну Мірсалімаву. Як піша BYSOL, у яе былі "чатыры гады надзеі і супраціву". Яна была ў краіне "да апошняга, пратэставала, валанцёрыла, прынцыпова перайшла на беларускую мову", "была актыўнай, негледзячы на пагрозы", але апошнім часам "рызыкі сталі максімальнымі".

Крысціна Мірсалімава — родная сястра Эльвіры Мірсалімавай, вядомай актывісткі з Віцебска, якая прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў. Апошняя таксама трапляла пад рэпрэсіі: была за кратамі за рэпост у сацсетках і была аштрафаваная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі