З Беларусі эвакуявалі сям'ю валанцёраў

Сям'я Паркун​ / @stryzhak
Сям'я Паркун​ / @stryzhak

З Беларусі эвакуявалі сям'ю Паркун Алену і Андрэя з дзецьмі, расказалі ў ініцыятыве BYSOL. Алена і Андрэй — валанцёры. Пасля пратэстаў 2020 года дапамагалі затрыманымі і іх родным на Акрэсціна. Акрамя таго, збіралі дакументальны матэрыял пра пратэсты.

Улады паставілі сям'ю на ўлік, бо яна нібыта знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС). Дзяцей маглі ўвогуле забраць. Андрэй і Алена вырашылі не чакаць такога развіцця падзей і з'ехалі з краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі