З Беларусі сыходзіць кампанія Unilever, вытворца мыла Dove і гарбаты Lipton

Кампаніі Unilever належыць шмат вядомых брэндаў 

Кампаніі Unilever належыць шмат вядомых брэндаў  / dsmedia.pro

Брытанская карпарацыя Unilever, адзін з найбуйнейшых вытворцаў тавараў паўсядзённага попыту, прадала свой бізнес у Расіі і Беларусі. Кампанія валодае такімі папулярнымі брэндамі, як Knorr, Calve, Lipton, Brooke Bond, Rexona, Dove, Domestos і многімі іншымі. Пакупніком актываў стала расійская група "Арнест". Яна вырабляе сродак супраць насякомых "Дыхлафос".

"Продаж уключае ў сябе ўвесь бізнес Unilever у Расіі і чатыры яе заводы ў краіне. Наш бізнес у Беларусі таксама ўключаны ў продаж", — гаворыцца ў заяве кампаніі. Там таксама адзначылі, што цягам апошняга года старанна рыхтавалі бізнес Unilever Russia да магчымага продажу. Гэтая праца была складанай і ўключала "падзел АТ-платформаў і ланцужкоў паставак, а таксама міграцыю брэндаў на кірыліцу".

Паводле дадзеных рэсурсу motolko.help, усяго з пачатку вайны з Беларусі сышлі або абмежавалі сваю дзейнасць на тэрыторыі краіны не менш за 160 кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі