З Беларусі ў Літву збеглі 19 чачэнцаў, якія папрасілі палітычны прытулак

З Беларусі ў Літву збеглі 19 чачэнцаў, якія папрасілі палітычны прытулак

З Беларусі ў Літву збеглі 19 чачэнцаў-грамадзян Расіі. Іх затрымалі літоўцы ў памежным раёне. Як паведамляе pasienis.lt, здарэнне адбылося 4 лістапада. Сярод нелегалаў аказаліся 5 мужчын, 4 жанчыны і 10 дзяцей. Ніякіх дакументаў у іх не было. Затрыманыя заявілі, што яны чачэнцы і расійскія грамадзяне. Літоўскія памежнікі са службовымі сабакамі "зачысцілі" раён, дзе знайшлі нелегалаў, але больш нікога там не было.

Уцекачы папрасілі ў Літве палітычны прытулак. А пакуль іх чакаюць тэсты на каранавірус і каранцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі