З Беларусі ў Паўночную Карэю можа паляцець самалёт

З Беларусі ў Паўночную Карэю можа паляцець самалёт. Вясной 2016-га. Такія планы мае авіякампанія "Белавія". Як паведаміў намеснік гендырэктара Ігар Чаргінец, адна з турыстычных фірмаў папрасіла пралічыць рэйс з Мінска ў Пхеньян і цяпер ён прапрацоўваецца. Мяркуецца, што палёт у Паўночную Карэю на Ту-154 можа зацікавіць не толькі беларусаў, але і грамадзян іншых краін, адзначае БЕЛТА.

Як вядома, у Паўночнай Карэі існуе жорсткі аўтарытарны рэжым, усе праявы іншадумства караюцца.

Фота: ria.ru, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі