З брэсцкага канцэрту "Акіяну Эльзы" прымусілі сысці журналістаў

Нагадаем, што канцэрт гурта "Акіян Эльзы" праходзіў 5 снежня ў Лядовым палацы Брэста. Інфармацыя пра тое, што частку гледачоў не пусцяць у залу, з'явілася 4 снежня. Брэсцкая філармонія патлумачыла гэта несапраўднай інфармацыяй, якую агучылі ў рэкламе.



Інтэрнет-распаўсюднік квіткоў, нібыта, без ведама філармоніі дадаў да продажу яшчэ 500 квіткоў на танцпол. Праблема тэрмінова вырашалася ў аблвыканкаме за дзень да канцэрту. У нарадзе з кіраўніцтвам вобласці прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаніі, якая прывезла ўкраінскі рок-гурт у Беларусь. Было вырашана пусціць усіх уладальнікаў квіткоў пасля прыняцця дадатковых мер бяспекі.

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", перад пачаткам канцэрту мінскія арганізатары адмовілі журналістам у правядзенні прэс-канферэнцыі з гуртом. Прадстаўнікоў СМІ папярэдзілі, што пасля трэцяй песні акрэдытаваных журналістаў з залы вывядзе ахова. Адкрытым тэкстам было сказана, што гэта за тое, што ўсе далі матэрыялы пра нібыта забарону на ўваход па квітках, прададзеных у апошні момант.



Пасля гэтага карэспандэнты некаторых выданняў сышлі яшчэ да пачатку канцэрта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі