З даху пяціпавярховіка ў Гродне звалілася люлька з будаўніком
Трагічнае здарэнне адбылося 28 лістапада ў Гродне: падчас рамонтных работ на доме па вуліцы Курчатава загінуў чалавек.
Як піша newgrodno.by, здарэнне адбылося ў 10.20. З вышыні пятага паверха звалілася будаўнічая люлька, якая пацягнула за сабой будаўніка, што быў на даху.
Лекары, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць 43-гадовага мужчыны.
Паводле папярэдніх звестак, як удакладняе "Гродзенская праўда", на доме праводзілася ўцяпленне фасада. Мужчына якраз прыбіраў з даху будаўнічае смецце, калі люлька паляцела ўніз і пацягнула яго за сабой.