З графіці стала вядомае імя майстра, які жыў у часы Еўфрасінні Полацкай
Спаса-Праабражэнская царква Полацка
Інстытут гісторыі НАН Беларусі паведамляе пра "сапраўдную сенсацыю". Спаса-Праабражэнская царква Полацка з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам старажытнага дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” надпісаў-графіці. Іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX стагоддзе. У красавіку 2024-га ў выніку рэстаўрацыйных работ на паўночных дзвярах храма расчысцілі фрагмент сцяны і знайшлі новыя графіці.
Памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см прачытала вядомы навуковец Іна Калечыц: "+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”.
У Інстытуце гісторыі адзначаюць, што "праз вывучэнне графіці мы ведаем імя яшчэ аднаго чалавека, майстра і святара Аўдакіма, які жыў у часы прападобнай Еўфрасінні Полацкай [у XII стагоддзі], і якога можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстара Лазара Богшы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.