2024 год можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў

Метэаролагі з трывогай назіраюць за кліматам

Метэаролагі з трывогай назіраюць за кліматам / АР

2024 год можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў (раней пра гэта гаварылі ў ААН). Гэта дапускае ў апошняй справаздачы Еўрапейская кліматычная служба Copernicus. Як піша АР, мінулы лістапад стаў другім самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў (другім пасля 2023 года). Сярэдняя тэмпература склала 14,10°C. Таму навукоўцы і дапускаюць згаданы вынік па гэтым годзе. Глабальная тэмпература ўжо перавышае паказчыкі мінулага года — устанаўленне новага гадавога рэкорду практычна непазбежнае.

Упершыню сярэдняя тэмпэратура за каляндарны год у свеце можа перавысіць 1,5°C адносна папярэдняга максімальнага ўзроўню. 

Восенню Сусветная метэаралагічная арганізацыя ААН з трывогай паведамляла, што акіяны награваюцца хутчэй, чым калі-небудзь. А яшчэ ўзмацняюцца тэмпы раставання ледавікоў. Пра гэта сведчаць і даныя Copernicus.

2024 год можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі