З Гродна да Варшавы могуць пусціць новы цягнік

Новы наўпроставы цягнік Гродна — Беласток — Варшава плануюць арганізаваць сёлета ў снежні. Мяркуецца, што ў гэтым кірунку будзе курсіраваць электрычка, якая даставіць пасажыраў да польскай сталіцы без перасадак.

Па якім менавіта маршруце яна пойдзе і колькі будуць каштаваць квіткі на новы цягнік, пакуль невядома. На сёння квіток да Беластока каштуе прыкладна 7 еўра (каля 125 тысяч рублёў), паведамляе “Вечерний Гродно”.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі