З Кіева адправіўся ў першы рэйс "цягнік чатырох сталіц"
З Кіева адправіўся ў першы рэйс "цягнік чатырох сталіц". Ён злучае сталіцу Украіны з Мінскам, Вільняй і Рыгай (вядуцца перамовы, каб далучыць і Талін). Як інфармуе Радыё Свабода, цягнік быў запоўнены на 55% і ўкраінцы лічаць гэта "вельмі добрым паказчыкам". Большасць пасажыраў накіроўваюцца ў Літву і Латвію. Як вядома, да Мінска можна дабрацца традыцыйным маршрутам.
У Мінск "цягнік чатырох сталіц" прыбудзе ў пятніцу ў 23:35.