З новага года ў Беларусі падымуць тарыфы на паслугі ЖКГ
З новага года ў Беларусі падымуць тарыфы на камунальныя паслугі. Адпаведны прэзідэнцкі ўказ падпісаны 22 снежня, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. З новымі тарыфымі камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыповую двухпакаёвую кватэру, дзе жывуць тры чалавекі, павысяцца прыкладна на 5 долараў.
Павышэнне тарфаў адбудзецца ў два этапы. 1 студзеня 2019 года падаражэюць газ і электразабеспячэнне, вада, каналізацыя, адлічэнні на капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію.
1 чэрвеня 2019 года падымуць тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду на 1,1 долара. Тарыфы на тэхабслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адкідамі захаваюцца на ўзроўні 2018 года.
Для малазабяспечаных грамадзянаў захаваюць безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. Іх будуць рабіць грамадзянам і сем’ям, у якіх выдаткі на камунальныя паслугі перавышаюць 20% ад сукупнага сярэднемесячнага прыбытку (у горадзе). Для вяскоўцаў гэты паказнік ніжэйшы — 15%.