З пачатку года парушыць беларуска-польскую мяжу спрабавалі каля 600 чалавек
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Каля 600 чалавек спрабавалі парушыць беларуска-польскую мяжу з пачатку года. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы. Усяго такіх спроб было зарэгістравана 596.
Толькі ў панядзелак польскія памежнікі спынілі 50 парушальнікаў.
З пачатку года затрыманыя 23 нелегальныя мігранты, у тым ліку 10 грамадзян Сірыі, сямёра іракцаў, двое кубінцаў, двое палестынцаў, а таксама па адным грамадзяніне Туркменістана і Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС узнік на фоне заяваў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што праз санкцыі ў краіны няма ні сіл, ні сродкаў стрымліваць патокі нелегальных мігрантаў. Польшча, Літва і Латвія вымушаныя былі абвясціць у памежных раёнах надзвычайнае становішча. У Польшчу з Беларусі ў 2021 годзе спрабавала трапіць больш за 39 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.