З помніка Калашнікаву ў Маскве спілавалі фрагмент з чарцяжом нямецкага аўтамата

З помніка Калашнікаву ў Маскве спілавалі фрагмент з чарцяжом нямецкага аўтамата

У Маскве з помніка канструктару Міхаілу Калашнікаву спілавалі фрагмент шыльдачкі, на якой карыстальнікі Інтэрнэту заўважылі чарцёж нямецкага аўтамата часоў Другой Сусветнай вайны. Відэа абнародаваў расійскі "Пяты канал".

Па словах аўтара скульптуры Салавата Шчарбакова, пазней на гэты ўчастак зробяць новую гравіроўку.

Помнік стваральніку аўтамата АК з'явіўся ў Маскве днямі. На чарцяжах, якія аздабляюць помнік, знаўцы знайшлі выяву нямецкага аўтамата StG 44 (Sturmgewehr 44). Пазней аўтар помніка прызнаўся, што браў схему з інтэрнэту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі