З ПВТ сышла кампанія з сусветнага топ-5 распрацоўшчыкаў мабільных гульняў?

З ПВТ сышла кампанія з сусветнага топ-5 распрацоўшчыкаў мабільных гульняў?

З ліку рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій сышла студыя SayGames, піша dev.by.

SayGames — адзін з найбуйнейшых распрацоўшчыкаў мабільных гульняў. Паводле звестак App Annie за 2021 год гэтая кампанія уваходзіць у сусветны топ-5. 

Менавіта SayGames стварыла такія вядомыя гульні, як And Balls, Johnny Trigger, Sushi Roll 3D, Merge Animals 3D.

Пазней прадстаўнік SayGames Дзяніс Вайханскі ўдакладніў, што рэзідэнтам ПВТ застаеца другая юрыдычная асоба кампаніі. 

"Мы былі і застаемся ў Беларусі. Праводзім рэструктурызацыю, наша кампанія ў ПВТ — гэта "КажиГульни". З намі ўсё добра, мы не сыходзілі з ПВТ і не збіраемся", — падкрэсліў ён.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні стала вядома пра сыход з ПВТ стартапу OneSoil.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі