З Расіі спрабавалі выдварыць грамадзяніна Беларусі з ВІЧ-інфекцыяй

Бранск

Бранск / AFP

З Расіі спрабавалі выдварыць грамадзяніна Беларусі з ВІЧ-інфекцыяй. Аднак Бранскі абласны суд адмяніў рашэнне мясцовага ўпраўлення Расспажыўнагляду, якое заявіла пра непажаданасць яго знаходжання ў РФ, паведамляе Радыё Свабода.

Суд разглядаў адміністрацыйную справу пасля звароту беларуса, які папрасіў адмяніць рашэнне аб выдварэнні. Ён улічыў тую акалічнасць, што ў Бранскай вобласьці жыве маці мужчыны, а сам ён на сталай аснове атрымлівае лячэнне ў Беларусі.

Расспажыўнагляд не пагадзіўся і абскардзіў рашэнне ў судзе. Але судовая калегія Бранскага абласнога суда пагадзілася з высновамі суда першай інстанцыі. Больш за тое, суд вырашыў, што "рашэнне аб непажаданасці знаходжання ўяўляе сабой сурʼёзнае ўмяшанне ў сферу асабістага і сямейнага жыцця і не з'яўляецца апраўданай мерай, сувымернай мэце, якая пераследуецца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі