З Расіі ў Беларусь "дэпартавалі" 29 коней

З Расіі ў Беларусь "дэпартавалі" 29 коней

З Расіі ў Беларусь "дэпартавалі" 29 коней. Іх везлі на грузавіку ў РФ "у аб'езд афіцыйных ветэрынарных пастоў". Машыну спынілі ў Смаленскай вобласці супрацоўнікі памежнага ўпраўлення ФСБ. Яны перадалі грузавік мясцоваму ўпраўленню Рассельгаснагляду. Ветэрынарныя інспектары засведчылі, што коні ў транспартным сродку, які не абсталяваны і не прызначаны для перавозкі жывёл, знаходзіліся ў антысанітарных умовах. Да таго ж у перавозчыка не было дакументаў пра паходжанне коней, іх здароўе і г. д.

Кіроўца заявіў, што купіў у Беларусі амаль тры дзясяткі коней "для асабістага карыстання" і вёз іх у Маскоўскую вобласць. У выніку яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а коней вярнулі ў нашу краіну, паведамляе rshn32.ru.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі