З Шэнгенам – у Шэнген!
Еўрарадыё пабывала на радзіме запаветнай візы.
Цяпер у Шэнгенскай прасторы пражывае больш за 400 мільёнаў чалавек, і
ўключае яна амаль 30 краін. А першапачаткова пагадненне падпісалі толькі
пяць з дзесяці краін Еўрапейскай супольнасці.
Адбылося
гэта ў 1985 годзе ў малым люксембургскім населеным пункце Шэнген, які
знаходзіцца на сутыку Люксембурга, Францыі і Нямеччыны.
Герб Шэнгена. Яго заснавалі 15 гадоў пазней за Полацак. Сёння мае ўсяго паўтары тысячы жыхароў
Дакладней,
падпісанне адбылося ля Шэнгена, на рачным чаўне пад назвай "Прынцэса
Мары-Астрыд", на сярэдзіне ракі Мозэль, дзе сустракаюцца тры краіны.
На Мэры-Астрыд можна пракаціцца і сёння
Помнік Шэнгенскаму пагадненню
Да
гэтага моманту жыхары гарадка былі вымушаныя ці не кожны дзень цягаць з
сабой пашпарты, каб па справе выправіцца ў суседні нямецкі альбо
французскі гарадок, ці проста наведаць свайго сябра.
У Шэнгенскай рыма-каталіцкай царкве
За знакам пачынаецца Нямеччына
Ад Шэнгенскага маста праз раку Мозэль – два кіламетры да Францыі, адзін - да Нямеччыны
Абазначэнне: Дарога Робэра Шумана. Бацька Еўропы (1886 - 1963)
Раней
камуна (нешта кшталту нашага раёна), у якой знаходзіцца Шэнген,
называлася Рэмэршэн. Каб выкарыстаць раскручанае імя мясцовыя ўлады ў
2006 годзе пераназвалі свой раён Шэнгенскім.
Заўвага Еўрарадыё:
цяпер у Шэнгенскую прастору ўваходзяць усе краіны Еўрасаюза, апрача
Вялікабрытаніі, Ірландыі, Балгарыіі, Румыніі Кіпра, а таксама Ісландыя,
Нарвегія і Швайцыя, якія ў ЕС не ўваходзяць. Апрача таго, мікра-краіны –
Манака, Сан-Марына і Ватыкан – фактычна ўваходзяць у Шэнген.
Ліхтэнштэйн – не, але адмовіўся ад пашпартнага кантролю на мяжы з
Швейцарыяй.