З шматдзетнай сям'і Міхайлавых яшчэ двух чалавек выклікалі ў міліцыю
З шматдзетнай сям'і Міхайлавых з Мінскага раёна яшчэ двух чалавек выклікалі ў міліцыю. У чацвер Юлія Міхайлава, яе маці Таццяна Міхайлава і брат Пётр Міхайлаў былі арыштаваныя на розныя тэрміны. Першая за "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства" (за прагулку з БЧБ-парасонамі па Мінску) атрымала 25 сутак арышту. Маці за "непадпарадкаванне" асуджана на 5 сутак, брат — на 6 сутак.
І вось праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне раніцай 9 красавіка бацькі і сястры Юліі Міхайлавай. Аднак, як даведалася Еўрарадыё, насамрэч іх выклікалі на допыт, пасля якога выпусцілі.
Таццяна Міхайлава — шматдзетная маці, у яе сямёра паўналетніх дзяцей. У жанчыны дыягнаставаны фіброз лёгкіх, тым не менш, яе адправілі пад адміністрацыйны арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.